Папулярныя пытанні

Як аплаціць банкаўскай картай?
1. Пераканайцеся, ці падыходзіць Ваша банкаўская карта для аплаты (сістэма падтрымлівае аплату па банкаўскіх картках VISA і Master Card). Выберыце опцыю «Аплата картай». Каментар да аплаты банкаўскай карткай: Каб набыць неабходны тур клікніце кнопку «Браніраваць» Запоўніце палі з усёй неабходнай інфармацыяй і пацвердзіце браніраванне. Выберыце «Аплаціць Тур» У дыялогавым акне запоўніце ўсе рэквізіты карткі, мабільны тэлефон, адрас электроннай пошты. Спісанне грашовых сродкаў адбываецца незалежна ад валюты Вашай карткі і па курсе банка, ў якім Вы абслугоўваецеся. 2. Пасля таго, як Вы нажалі кнопку "Аплаціць", адбудзецца пераход у плацёжную сістэму ЗАТ "Альфа-Банк". Калі ласка, увядзіце дадзеныя сваёй банкаўскай карты на спецыяльным абароненым шлюзе плацёжнай сістэмы ЗАТ "Альфа-Банк". Пасля ўводу ўсіх патрэбных дадзеных, праверце правільнасць уведзенай інфармацыі і завяршыце аплату, націснуўшы кнопку аплаты "PAY". На аплату паслугі Вашай банкаўскай картай адводзіцца 20 хвілін. У выпадку перавышэння Вамі устаноўленага часу, Ваш заказ анулюецца. Пасля націску на кнопку аплаты "PAY" ваша карта праходзіць аўтарызацыю ў сістэме банка, і плацёж адабраецца банкам. 3. Па завяршэнні аплаты ўсплывае дыялогавае акно наступнага зместу - Ваш заказ пацверджаны. 4. Па завяршэнні аплаты на ўказаны Вамі электронны адрас прыйдзе апавяшчэнне аб аплаце (аб залічэнні грошай на рахунак атрымальніка плацяжу). У выпадку паспяховага праходжання плацяжу заказ лічыцца аформленым. У выпадку адмовы і ў залежнасці ад прычыны адмовы аўтарызацыі, для вырашэння пытання Вы можаце: зрабіць яшчэ адну спробу аплаціць заказ, але не раней чым праз 20 хвілін; звярнуцца за тлумачэннямі ў банк, які выпусціў Вашу карту. Інфармацыя пра бяспеку плацяжоў пры дапамозе крэдытных карт 5. Адсочваць статус выбраных Вамі турыстычных прадуктаў вы можаце ў асабістым кабінеце.
Як стаць гідам?
Рэгіструйся ў якасці партнёра, запаўняй інфармацыю пра сябе, чакай нашага пацверджання, прадавай свае туры з намі!
Хто можа стаць гідам?
Ты любіш свае родныя мясціны і прыроду, праводзіш экскурсіі, водзіш ў розныя паходы, праводзіш актыўнасці на адкрытым паветры, ствараеш прыгодніцкія актыўныя туры, у цябе незвычайны эка-гатэль на ўлонні прыроды? І ты хацеў бы падзяліцца ўсім гэтым з іншымі людзьмі? Тады хутчэй рэгіструйся!
Як зарэгістравацца на сайце vandruj.by?
Вельмі проста. Націсні кнопку рэгістрацыя, ўнясі інфармацыю пра сябе і гатова.
Колькі каштуе рэгістрацыя?
Рэгістрацыя абсалютна бясплатная.
Навошта мне супрацоўнічаць з vandruj.by?
Хочаш пашырыць геаграфію кліентаў, павялічыць колькасць продажаў сваіх экскурсій і тураў, пазнаёміцца з аднадумцамі, атрымаць поспех у бізнэсе? Тады стварай свой профіль у якасці партнёра на сайце vandruj.by.
Як мне шукаць кліентаў на сайце vandruj.by?
Стварай профіль, унось свае туры, і кліенты самі знойдуць цябе!

Навіны, акцыі, падзеі

Натхненне і матывацыя на Вашу пошту